Брэсцкую літаратурную прэмію “паліткарэктна” падзялілі
Прэмію аблвыканкаму імя Калесніка ў намінацыі “паэзія” далі Івану Арабейку і невядомаму аўтару, сябру афіцыйнага Саюза пісьменнікаў.
Як мяркуе паэт Алесь Каско, такое раздзяленне прэміі было зроблена для паліткарэктнасці. Летась дык наогул усе лаўрэаты былі невядомымі і рускамоўнымі, нягледзячы на тое, што Уладзімір Андрэевіч Калеснік, у гонар якога заснаваная прэмія, жыццё паклаў на беларускую мову.
Прысуджаюць па разнарадцы, не сыходзячы з літаратурных вартасцяў, кажа Алесь Каско.
Нагадаем, прэмія імя Калесніка напачатку прысуджалася ад імя мясцовай суполкі СБП “Берасьцейскае вогнішча”, якую заснаваў літаратуразнаўца, пісьменнік, прафесар Уладзімір Калеснік. Але пасля з’яўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі яе ўзяў у свае рукі аблвыканкам.