Брэстаўчане збіралі грошы на пахаванне і адраджэнне эканомікі (фота)
Збор зладзілі актывісты “Zмены” — моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”
Пра акцыю распавёў актывіст кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Вуек:
Вуек: "Сёння стварылі рэгіянальнае аддзяленне моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду” ў Брэсце. Назвалі яго “Zмена”. Актывісты правялі гумарыстычную акцыю. Зрабілі дзве скрыні. На адной напісалі “Збор грошай на пахаванне нацыянальнай эканомікі”, на другой — “Збор грошай на ўваскрашэнне нацыянальнай эканомікі”. Выставілі скрыні на вуліцы Савецкай, каля помніка кажану. Людзі падыходзілі, ахвяравалі. На дзіва, але больш грошай далі на пахаванне эканомікі".
Акцыя доўжылася каля 30 хвілінаў і абыйшлася без затрыманняў.