Брытанца не пусцілі ў Шры-Ланку з-за татуіроўкі Буды

Грамадзяніна Вялікабрытаніі правяралі памежнікі і ўбачылі ў яго на руцэ татуіроўку з выглядзе Буды. Адзін з памежнікаў задаў яе ўладальніку некалькі пытанняў наконт рэлігіі і атрымаў даволі рэзкі адказ. Таму турыста і не пусцілі ў краіну — у мэтах яго ўласнай бяспекі.

Прыводзіць яго выказванні памежнікі не сталі.

Паводле інфармацыі шэрагу замежных выданняў, брытанскі турыст меў татуіроўкі з Будай не толькі на руцэ, а па ўсім целе. Паводле звестак The Indian Express, замежны госць адказаў, што мае права рабіць любыя татуіроўкі, якія захоча.

Афіцыйныя прадстаўнікі ланкійскага аэрапорта Бандаранаіке пацвердзілі факт інцыдэнту, які адбыўся 15 сакавіка, але адмовіліся паведаміць падрабязнасці.

У паведамленні адзначаецца, што насельніцтва Шры-Ланкі вельмі хваравіта ўспрымае абразу сваіх рэлігійных пачуццяў. Так, у жніўні 2012 года трое французскіх турыстаў атрымалі па паўгода турмы кожны, бо пацалавалі статую Буды. Улады палічылі гэта праявай непавагі да будызму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі