Брытанкі падлічылі час, які губляюць праз неахайнасць мужчынаў
Падчас адмысловага даследавання былі апытаныя каля 2 тысяч жанчын.
Як піша газета The Daily Mail, брытанкі трацяць тры гадзіны на тыдзень, каб перарабляць хатнюю працу за сваімі мужчынамі. Яны нездаволеныя якасцю прыборкі, прання, засцілання ложкаў і мыцця посуду, сталоў і духовак.
28% рэспандэнтак паскардзіліся, што іх партнёры нават калі гатуюць, пакідаюць за сабой заляпаную духоўку. Слабым месцам застаецца раскладванне рэчаў па месцах — мужчыны проста запіхваюць іх у шафы. Падчас прання мужчыны не аддзяляюць светлых тканін ад цёмных, яны пыласосяць толькі цэнтр пакоя, абмінаючы куты.
Фота — dailymail.co.uk