Будаўнік: у Венесуэле кіраўніка Беларусі называюць "Лукачэнка"

З далёкай краіны ён прывёз "не толькі добры заробак, але і шмат станоўчых эмоцый". Аляксандр Сацута працаваў там 4,5 месяцы. Паводле яго слоў, беларусы будавалі ў горадзе Маракай жыллё для ўцекачоў, якія жывуць у намётах на стадыёнах. 

Будаўнік распавядае не толькі пра бытавыя ўмовы, працу, харчаванне, але і пра венесуэльцаў і іх стаўленне да беларусаў: "Калі мы расказвалі, што прыехалі з Беларусі, яны гаварылі: "Чавес, Лукачэнка — амігус" (г. зн. сябры).

Між іншым, сярод знаёмых Сацуты былі хлопцы з імёнамі Дарвін і Ленін, а таксама дзяўчына, імя якой Кэнэдзі.

Беларускі будаўнік пра Венесуэлу: “Аднаго прараба абрабавалі 6 разоў”

Фота з архіву Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі