Булгакаву прапануюць прыехаць у Беларусь у справе лёсу забраных выданнняў
Крымінальнай справы супраць былога галоўнага рэдактара часопіса "ARCHE-Пачатак" Валера Булгакава не будзе. Цяпер гэта афіцыйна пацверджана.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе на яго запыт ва Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Мінскай вобласці і Мінску. Там адзначаецца, што “па выніках праверкі... ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па арт. 243 КК РБ у дачыненні да Вас... адмоўлена”.
Валеру Булгакаву прапануюць з’явіцца ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў “для вырашэння лёсу выданняў”, якія яму належаць, інфармуе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Нагадаем, што апошні нумар часопіса ARCHE выйшаў летам мінулага года. У кастрычніку 2012-га галоўны рэдактар Валер Булгакаў быў аштрафаваны на 500 тысяч за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Узніклі падставы лічыць, што пад ARCHE "капаюць" для распачынання крымінальнай справы. Тады Булгакаў сышоў з пасады і з’ехаў з краіны.
Булгакаў: у Беларусь не вярнуся, мяне маглі пасадзіць у турму
БТ: у лазні Булгакава знайшлі "дрэнна пахнучую літаратуру" (відэа)
Фота — budzma.org