Былога камердынера Папы Рымскага асудзілі на зняволенне
Паола Габрыэле, якога прызналі вінаватым у выкраданні дакументаў з апартаментаў Бенедыкта XVI, правядзе 1,5 года ў турме.
Судовы працэс над былым камердынерам пачаўся 30 верасня і доўжыўся ўсяго тыдзень. За гэты час было праведзена чатыры паседжанні, у тым ліку заключнае. Пракурор Нікала Пікардзі патрабаваў для абвінавачанага тры гады зняволення, аднак суд вырашыў зменшыць тэрмін пакарання.
Пад увагу ўзялі адсутнасць у Габрыэле судзімасцяў, а таксама яго шматгадовая служба да здзяйснення злачынства. Да таго ж ён павінен будзе кампенсаваць судовыя выдаткі, паведамляюць інфармагенцтвы.