Чэмпіянат Беларусі па футболе: першы гол сезону за “гарняком” Асіпенкам

“Мінск” згуляў у сябе дома з жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ” у сухую нічыю. Салігорскі “Шахцёр” перамог “Нафтан” з Наваполацку — 1:0 і гэты гол, самы першы ў новым сезоне, належыць форварду “гарнякоў” Дзмітрыю Асіпенку. Магілёўскі “Дняпро” адолеў “Гомель” — 2:1, а бабруйская “Белшына” сціпла перамагла брэсцкае “Дынама” — 1:0.

31 сакавіка пройдуць астатнія сустрэчы ў межах 1-га тура чэмпіянату: гродзенскі “Нёман” прыме ў сябе дома мазырскую “Славію”, а БАТЭ згуляе ў Жодзіне з мінскім “Дынама”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі