Ці адпавядаюць беларускія заробкі цэнам на прадукты і вопратку?
Працаздольны беларускі мужчына павінен траціць на ежу не больш за 8 тысяч у дзень. Такая сума закладзеная ў спажывецкі кошык. Для каго прыдуманы гэты кошык і ня
Існуе пералік прадуктаў (неабходны мінімум), які павінен спажываць у дзень жыхар Беларусі. У гэты пералік уваходзяць:
Хлеб,
батон, мука, макароны, рыс, аўсянка, грэчка, прасяная каша, пярлоўка,
гарох, бульба, капуста, гародніна, кансервы з гародніны, алей, масла,
малако, смятана, сыр, тварог, яйкі, каўбаса, ялавічына, свініна, птушка,
рыба свежая, селядцы, садавіна, сокі, цукар, сухафрукты, гарбата, соль.
Паводле
падлікаў Еўрарадыё, толькі на ежу, без неабходнай вопраткі, камунальных
выплат і г. д. сям’я з трох чалавек, каб не памерці з голаду, павінна
выдадкоўваць каля 660 тысяч рублёў у месяц. Для параўнання: сярэдні
заробак на сённяшні дзень у нашай краіне складае 1 мільён 130 рублёў.
Ці адпавядаюць беларускія заробкі цэнам на прадукты і вопратку? З такім пытаннем Еўрарадыё звярнулася да эканаміста Сяргея Чалага.
“Наадварот: хутчэй, цэны адпавядаюць заробкам. Прычым адпавядаюць па поўнай праграме”, — кажа эксперт:
“Паколькі
ў нас структура эканомікі высокаманапалізаваная, неканкурэнтная, то
цэны ў такой эканоміцы ўсталёўваюцца ў адпаведнасці з працаздольным
попытам насельніцтва. Груба кажучы, цэны будуць усталяваныя такім чынам,
каб так ці інакш забраць усе грошы.
І тут атрымліваецца проста.
Кожнае павелічэнне прыбыткаў насельніцтва імгненна адбіваецца на
агульным узроўні цэнаў, і ў першую чаргу на тых таварах, якія складаюць
асноўную долю штодзённага спажывання: паслугі ЖКГ, прадукты
харчавання...”
Згодна са словамі эканаміста, пакутуюць ад
павелічэння прыбыткаў звычайна самыя бедныя беларусы, бо падвышэнне
заробкаў цягне за сабой і падвышэнне цэнаў:
“Заробкі
падвышаюцца такім чынам, што большую частку гэтых павышэнняў
атрымоўваюць больш высокааплатныя катэгорыі насельніцтва. А кошты
растуць франтальна, яны не могуць быць рознымі для багатых і бедных.
Канчатковым
вынікам гэтай палітыкі становіцца тое, што пакутуюць якраз самыя
нізкааплатныя катэгорыі насельніцтва, якім нібыта збіраліся дапамагчы,
таму што рост цэнаў апярэджвае ўрэшце хуткасць росту іх прыбыткаў, і
прычым на тыя тавары, якія складаюць найбольшую долю ў іх выдатках”.
Еўрарадыё
звярнулася да людзей на вуліцах Мінску з пытаннем: "На якія прадукты
харчавання вам не хапае грошай?". Вось якія адказы мы пачулі:
— У-у-у-у, нам грошай не хапае!
— Так, нам не хапае.
— Камандзіровачныя 15 тысяч — гэта не жыццё. Пастаянна не хапае.
— На прадукты харчавання дакладна хапае. Хіба што на экзатычныя рыбныя стравы не хапае.
—
Нават не ведаю. Магчыма, на садавіну. Хацелася б яе есці кожны дзень…
Але каб кожны дзень дома была садавіна — не атрымоўваецца.