Цягнікі спазняюцца на гадзіну-паўтары праз cнежныя заносы

Моцны вецер замятае чыгуначныя калеі і стрэлкі. Гэта прывяло да зніжэння хуткасці руху цягнікоў на ўсіх кірунках у нашай краіне, нягледзячы на працу службаў чыгункі ў надзвычайным рэжыме. Сярэдні час спазнення цягнікоў па станцыі Мінск-Пасажырскі складае каля 60-90 хвілін, паведамляе "Наша ніва".

З затрымкай прыбываюць таксама міжгароднія аўтобусы, бо хуткасць руху за горадам зніжаная ў мэтах бяспекі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі