Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы Сяргей Скрыпнічэнка намаляваў… карты!

Карты атрымалі назву “Грунвальд” і цалкам адпавядаюць тэматыцы, лічыць  вядомы музыка і дызайнер.

“Здаецца, я выпадкова заўважыў фрагментарную ілюстрацыю ў нейкай кніжцы, – узгадвае Сяргей. - Выява была зробленая ў стылі еўрапейскага адраджэння. І вось я падумаў, што крута было б зрабіць такую серыю. Толькі серыю чаго? О, напрыклад, карты! Бо там можна было рэалізаваць цэлы шэраг выяваў!”

Еўрапейскае Адраджэнне на картах Сяргей Скрыпнічэнка замяніў на казачнае гатычнае Сярэднявечча. Але на дакладнай гістарычнай адпаведнасці і вайсковым рыштунку Сяргей вырашыў увагу не акцэнтаваць. За гэтую “мяшанку”, кажа музыка, рэстаўратары і гісторыкі выказалі яму агульнае “фе”: маўляў, у 15-м стагоддзі не магло быць, да прыкладу, пэўнага шалому ці вопраткі. Але, паколькі гэта ўсё ж мастацкі праект, а не рэканструкцыя, музыку гэта не засмуціла і ён захаваў на выявах свой аўтарскі стыль.

На думку Скрыпнічэнкі, сувенір цалкам пасуе для беларускіх “замкавых” праграм і ім бы маглі зацікавіцца тыя ж Мірскі, Лідскі і Нясвіжскі замкі - папулярныя для турыстычных экскурсій накірункі. Ідэя “Грунвальда” можа выліцца ў серыю такіх картачных калод: Скрыпнічэнка збіраецца намаляваць карты часоў Рэнесансу, Барока і 18-га стагоддзя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі