Да канца 2011 года кошты на жыллё павысяцца двойчы
Да канца 2011 года жыллёва-камунальныя паслугі падаражэюць два разы. Звесткі пра гэта змяшчаюцца ў Пастанове Савета міністраў Беларусі № 662 ад 25 траўня.
Дакумент не мае канкрэтных лічбаў, на якія “пацяжэюць” жыроўкі. Але паведамляецца, што пры канцы 2011 года беларусы будуць аплочваць 30% ад кошту жыллёва-камунальных паслуг.