Дамову з “Газпрамам” Беларусь падпіша ў лістападзе
Аб гэтым паведамляе прэс-служба расійскай кампаніі.
Беларусь і Расія падцвярджаюць гатоўнасць да падпісання кантракту па газе ў лістападзе. Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на прэс-службу "Газпрома".
Паведамляецца, што бакі завяршаюць узгадненне палажэнняў кантракта на пастаўку і транспарціроўку расійскага газу праз тэрыторыю Беларусі, а таксама здзелкі па павелічэнні долі "Газпрама" ў "Белтрансгазе" да 100%.
Дзеючы кантракт "Газпрама" і "Белтрансгазу" на пастаўку і транзіт газу сканчаецца 31 снежня 2011 года.