Дар’я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы пераследу
Гонка праходзіла ў рамках этапу Кубка свету ў нарвежскім Халменколене.
Дыстанцыю 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі лідар беларускай каманды прайшла за 31 хв. 22,5 сек. з двума промахамі, дапушчанымі пры першай стральбе з палажэння стоячы. Перамагла ў гонцы лідар агульнага заліку Кубка свету немка Магдалена Нойнэр (30 хв. 31,1 сек і адзін промах), а другой фінішавала расіянка Вольга Зайцава, якая адстала ад пераможцы на 36,5 сек. і не мела ніводнага промаху, перадае БЕЛТА.