Дэлегацыя Дзярждэпартаменту ЗША сустракалася ў Мінску з чыноўнікамі
Амерыканцы знаходзіліся ў Беларусі з 27 да 29 студзеня.
Падчас візіту адбыліся сустрэчы ў міністэрствах замежных спраў, аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелаПАН.
У аўторак каардынатар дапамогі ЗША Еўропе і Еўразіі Дзярждэпартамента ЗША Даніэль Розенблюм сустрэўся і з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.