Дэмакратычныя актывісты ўсклалі кветкі ў Брэсцкай крэпасці

Яны прадстаўлялі Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), Беларускую партыю левых "Справядлівы свет", Аб'яднаную грамадзянскую партыю.

Як адзначае БелаПАН, пад прыспушчанымі партыйнымі сцягамі яны ўсклалі кветкі да Вечнага агню і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля гэтага апусцілі вянок на ваду ракі Буг.

Такую акцыю брэсцкія актывісты штогод ладзяць 8 траўня — у дзень падпісання ў Берліне акту пра капітуляцыю фашыстоўскай Нямеччыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі