Дэпутаты нямецкага Бундэстагу асудзілі рэпрэсіі ў Беларусі

У заяве падкрэсліваецца, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі ані свабоднымі, ані празрыстымі. Пасля пратэстных акцыяў 19 снежня былі арыштаваныя, а потым асуджаныя шмат якія апазіцыйныя дзеячы і журналісты, у тым ліку і кандыдаты ў прэзідэнты.

Дэпутаты настойліва просяць федэральны ўрад усяляк садзейнічаць неадкладнаму вызваленню асуджаных за ўдзел у падзеях на Плошчы і ціснуць на беларускае кіраўніцтва дзеля выканання асноўных прынцыпаў дзейнасці АБСЕ і Міжнароднай канвенцыі па правах чалавека, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі