Для бяспекі дзяцей у Мінску прымуць дадатковыя меры

Каля іх з'явяцца шлагбаўмы для аўтамабіляў і іншыя меры бяспекі. Звязана гэта з гібеллю 13 лістапада пад коламі аўтамабіля каля школы №23 дзевяцігадовага хлопчыка.

Вось што паведаміў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Сяргей Жалязняк:

"Кіраўніцтвам адміністрацыі прыняты экстраныя меры па прадухіленні падобных сітуацый. Будуць праведзены сходы з бацькамі для забеспячэння бяспекі дарожнага руху. Будзе абмежаваны пад'езд аўтатранспарту да школаў. Дзе неабходна будзе ўсталююць "спячага паліцэйскага", дзе неабходна — дадатковыя дарожныя знакі".

Паводле слоў чыноўніка, разглядаецца магчымасць размяшчэння дадатковых парковачных месцаў для падвозу дзяцей да тэрыторыі школаў.

Віцэ-прэм’ер раскрытыкаваў арганізацыю бяспекі дзяцей

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі