Праезд у цягніках падаражэе на 17% ад суботы
Адпаведная пастанова Міністэрства эканомікі пачынае дзейнічаць 5 студзеня.
Кошт праезду пасажыраў цягнікамі на гарадскіх лініях павялічыцца ў межах тарыфнага пояса з 3000 да 3500 рублёў, пры праездзе з аднаго тарыфнага пояса ў іншы — з 4000 да 4700 рублёў за адну паездку. Кошт праезду за 1 км цягнікамі эканомкласа на рэгіянальных лініях павялічыцца з 60 да 70 рублёў, за адну зону — з 600 да 700 рублёў, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net