Другі дзень выбараў у Егіпце прайшоў напружана

У гэты дзень у карэспандэнткі Еўрарадыё ледзь не забралі камеру, але пасля доўгіх перамоваў усё ж пакінулі, затое выдалілі ўсе фотаздымкі з вайсковай тэхнікай з першай паловы дня.

На кожны ўчастак прынеслі новыя скрынкі, але хапіла не ўсім, таму многім прыйшлося распячатаць учорашнія і працягнуць напаўняць іх.

Чарнілы для пальцаў прагаласаваўшых.

Гэты 89-гадовы жыхар Порт Саіда сказаў Еўрарадыё: "Я шчаслівы, што яшчэ жывы і застаў гэты момант у гісторыі Егіпта!"

Суддзя на адным з участкаў школы Фатэма Эль Захраа кажа, што гэтую ноч правёў дома, нягледзячы на тое, што паводле правілаў, суддзя мусіў застацца спаць на ўчастку. "Я ўсё апячатаў: урны, дзверы і вокны, і сышоў спаць дадому," - кажа ён.

Дырэктарка той жа школы гаворыць, што галасуе ўпершыню, бо толькі зараз атрымала новы пашпарт з нацыянальным нумарам.

У першай пачатковай школе нават паліцэйскія дазволілі сябе сфатаграфаваць.

Але ад участка да участка сітуацыя выглядала больш незразумелай: спачатку пускалі, давалі фатаграфаваць і браць інтэрв'ю, а бліжэй да вечара ўжо пачалі адмаўляць, не пускаць з камерай, не даваць праходзіць далей за ўваход.

У гэты дзень з нагоды бясконцых чэргаў і напружанасці, якая лунала ў паветры ля ўчасткаў, на хаду генералам, адказным за Порт Саід (ён сустрэўся карэспандэнтцы Еўрарадыё і прызнаўся, што 5 год таму быў у Мінску на вучэннях!), было прынятае рашэнне не зачыняць участкі да 21:00.

Чым скончыўся апошні дзень першай фазы парламенцкіх выбараў у Егіпце - у наступным рэпартажы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі