Дырэктар Шклоўскай паперні абвяргае звесткі пра ператрусы ў кабінетах

Разам з тым, дырэктар Шклоўскага завода газетнай паперы у каментары БелаПАН абверг інфармацыю пра агляды і ператрусы ў кабінетах кіраўніцтва заводу. Па яго словах, праверка ідзе па "малазначным факце", які не мае дачынення да агульнага функцыянавання заводу.

Праўда, Хмялеўскі кажа, што яму не паведамілі, з чым непасрэдна звязаная праверка — папрасілі толькі даць магчымасць доступу да дакументаў.

У магілёўскай міліцыі ад каментароў наконт праверкі на шклоўскім заводзе адмаўляюцца.

Фота — gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі