Дзе патусіць на выхадных 13-14 красавіка. Раіць Ганна Хітрык
Актрыса Купалаўскага тэатра, спявачка і лідарка гурта S°unduk прапануе немузычны расклад на бліжэйшы week-end.
Кажуць, што бліжэйшыя выходныя будуць неверагодна пасаваць для простых шпацыраў па горадзе. Будзе сонечна, цёпла, ды і канцэртаў у Мінску небагата. Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ды фронтвуман гурта S°unduk Ганна Хітрык прызнаецца, што не вельмі шмат тусуецца, але для Еўрарадыё невялічкі спіс імпрэзаў на week-end падрыхтавала:
Раіць схадзіць |
Ніколі не пойдзе |
||
Кіно |
Сямейка Крудз |
12-14 красавіка: Аврора: 14:30, 21:20, 11:50 (3D) Беларусь: 11:30, 13:40 Комсомолец: 14:00, 18:30, 20:30 Мир: 11:30, 16:20 |
Усе жахі і баявікі на гэты week-end |
Падзенне Алімпу |
12 красавіка, пятніца: Беларусь: 16:30, 19:00, 21:30 Берестье: 16:20, 21:00 13-14 красавіка: Беларусь: 14:00, 16:30, 19:00, 21:30 Берестье: 16:20, 21:00 |
||
Канцэрт |
S°unduk |
13 красавіка, субота: ДК ім. Н.Ф. Шарко Пачатак: 19:00 Квіткі: 75 – 130 тыс. Даведкі: (44) 7777846, (29) 851 77 06 |
14 красавіка, нядзеля: Стас Міхайлаў у Палацы Спорту Пачатак: 20:00 Квіткі: 815000 - 1515000 Даведкі: (29) 6964424, (029) 1870707 |
Тэатр |
“Не мой” |
13 красавіка, субота: Тэатр імя Янкі Купалы Пачатак: 19:00 Квіткі: 27-45 тыс. Даведкі: (17) 3271717, (17) 3278454 |
14 красавіка, нядзеля: Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр "Красная Шапочка. Поколение NEXT" Пачатак: 11:40 Даведкі: (17) 2008126 |
“Лістапад. Андэрсен” |
14 красавіка, нядзеля: Тэатр імя Янкі Купалы Пачатак: 19:00 Квіткі: 41-60 тыс. Даведкі: (17) 3271717, (17) 3278454 |
14 красавіка, нядзеля: Сучасны мастацкі тэатр "Просто Карлсон" Пачатак: 14:30 Квіткі: 50-60 тыс. Даведкі: (17) 2271810, (29) 6773639 |
|
"Мойдодыр" |
14 красавіка, нядзеля: Беларускі дзяржаўны тэатр лялек Пачатак: 11:00, 14:00 Квіткі: 9-20 тыс. Даведкі: (17) 3270532, (17) 3271365 |
||
"Стойкі алавяны салдацік" |
14 красавіка, нядзеля: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі Пачатак: 12:00 Квіткі: 20 тыс. Даведкі: (17) 3859751 |
||
Выстава |
“Побач” |
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” Пачатак: 12:00 - 22:00 Даведкі: (29) 3290610 |
Выстава жывых матылёў Бібліятэка ім. А.С.Пушкіна Пачатак: 11.00 - 18.30. Квіткі: 25 тыс. – будні, 30 тыс. выходныя і святочныя дні, дзецям да 5 год – бясплатна Даведкі: (44) 7438592, (17) 2909145, (17) 3804091, (33) 6872475, (33) 6808737 |
У суботу Ганна будзе на канцэрце гурта S°unduk ў ДК ім. Шарко, вакалісткай і лідаркай якога з’яўляецца. Натуральна, туды яна ўсіх і запрашае. Тым больш, музыкі плануюць прэзентаваць абсалютна новыя песні, якія ўтрымліваюць джазавыя ноткі і трапяць у новы альбом. А вось з іншымі канцэртнымі парадамі ў актрыс ўзніклі складанасці, маўляў, столькі розных назваў, але знаёмых амаль няма. Таму аматарам жывога і не вельмі гуку з адпачынкам у нядзелю давядзецца разбірацца самастойна. Галоўнае, каб ні ў якім разе не ішлі на Стаса Міхайлава, папярэджвае Ганна.
“Няхай лепш пачытаюць якую-небудзь цікавую кнігу, ― працягвае “гнабіць” расійскага сэкс-сімвала тысяч жанчын актрыса. ― Іван Ургант у адной перадачы геніяльна пажартаваў над Стасам Міхайлавым: паводле статыстыкі ў яго тэкстах найчасцей ужываюцца словы “я” ― першае месца, “ты” ― другое месца, і трэцяе месца — нешта там пра каханне. Я вельмі хачу, каб нашы жанчыны не купляліся на ГЭТА! Калі ім ужо так не хапае песень пра каханне, то лепш няхай старыя песні Антонава слухаюць! Бо гэтыя ― няшчырыя, амаль пошлыя, карацей, ні пра што!”
З клубнымі вечарынамі Ганна таксама не сябруе, бо ніколі іх не наведвала і, відаць, у бліжэйшы час не збіраецца. Таму размова рэзка пераходзіць да блізкай, нават, роднай сферы актрысы.
“Я б усіх запрасіла на “Мойдодыр” у Тэатар Лялек! Сама я не глядзела, але гэта круты тэатр і я перакананая, што там нічога дрэннага быць не можа. З цікавасцю паглядзела б “Стойкага алавянага салдаціка”. Таксама пакуль не бачыла, але чытала — плакала, глядзела мульцік ― рыдала… Гэта вялікая адказнасць паставіць такі твор! Напэўна, не пайшла б на “Чырвоны каптурок. Пакаленне Next”. Бо я такая баба Аня!) У мяне як напісана, дых хай так і будзе! Баюся я ўсіх гэтых “нэкст”, адразу нешта пашлаватае ўяўляецца”.
Глядзела Ганна “Карлсана” ў Сучасным мастацкім тэатры, але лічыць наведванне гэтай пастаноўкі лішнім планам на выходныя. Затое з усмешкай запрашае на спектаклі “Купалаўскага тэатра”, бо сама там працуе. Праўда, адноўлены будынак пакуль цалкам не працуе, большасць пастановак дагэтуль праходзяць у Доме Афіцэраў, але… “не толькі ж на гэтых выходных па тэатрах хадзіць!”, ― рэзюмуе актрыса.
“Я дакладна пайду ў "Галерэю Ў", ― пераходзіць да выставаў Ганна. ― Там працуе выстава “Побач”, прысвечаная дзецям, якія хварэюць на аўтызм. Я лічу што такім выставам і ўвогуле такім рэчам трэба аддаваць увагу, хоць бы таму, што мы не папугайчыкі, а людзі! Каб ведаць пра пэўныя праблемы, імі трэба цікавіцца. Не пайду я на выставу жывых матылёў, бо знаёмыя сказалі, што там вельмі прыгожа ў памяшканні з-за штучных матылёў на сценах, але жывых ― вельмі мала”.
Не зацікавіла актрысу і выстава прысвечаная гісторыі беларускага кіно. У дадатак Ганна пасмяялася з нязграбнасці назвы “Красавіцкая салянка”, але аматарам карыкатур схадзіць туды параіла.
“Абавязкова ідзіце на “Сямейку Крудз”! Усёй сям’ёй! Я абсалютна сур’ёзна, ― праглядае кінаафішу Ганна. ― Калі я паглядзела трэйлер, то вырашыла, што гэта звычайны бяздумны амерыканскі фільм з вуглаватымі героямі. А схадзіла і нават пусціла слязу, хоць для мяне гэта не складана, я люблю слязу пускаць. Фільм сапраўды добры, прыколы сапраўды смешныя, бываюць жарты на мяжы фолу, але для дзяцей яны бяспечныя. У той жа час, там ёсць выдатныя сямейныя моманты… Карацей, фільм вельмі прыгожы ўнутрана”.
Жахі, якія паказваюць на выходных у сталічных кіно, актрысу не зацікавілі.
“Я потым не буду спаць і мужа буду прасіць, каб ноччу ў прыбіральню праводзіў!)”. Баявікі таксама не знайшлі гледача ў Ганне, хоць, часам кіно гэтага жанру яе прываблівае, каб “адпусціць мозг”.
“Хіба, на “Падзенне Алімпа” схадзіць, ― ставіць кропку ў афішы спявачка. ― Трэйлер ― нічога асаблівага, акцёры добрыя, але імёнаў іх не ведаю, напісана: тэрарысты захопліваюць “Белы дом” ― ну гэта ж цудоўна! Чаму б і не схадзіць!”