Дзяўчынцы забаранілі выкладаць у блог фота школьных абедаў

Як паведамляе газета Daily Record, блог Марты Пейн, дзевяцігадовай школьніцы з горада Лохгілпхед, стаў вельмі папулярным. Яна выкладала здымкі страваў, якія спажывала ў сталоўцы ды дадавала каментары наконт якасці ежы. Штодня блог школьніцы набіраў больш за 2 мільёны праглядаў. З часам Марта пачала друкаваць не толькі свае здымкі, але і фота школьных страваў з іншых краін, якія ёй дасылалі.

Пра забарону на публікацыю здымкаў дзяўчынцы паведаміў дырэктар школы. Тым часам, незадаволеныя сваякі Марты Пейн і блогеры патрабуюць ад мясцовых уладаў і кіраўніцтва школы зняць забарону.

Фота — dailyrecord.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі