The Economist распавёў, дзе лепш нарадзіцца ў 2013 годзе

Дзе нарадзіцца, каб пражыць доўгае, здаровае, бяспечнае і паспяховае жыццё. Беларусь у гэтае даследаванне не ўвайшла. Нашыя суседкі — Расія і Украіна — у хвасце рэйтынга — 72-е і 78-е месцы з 80-ці абследаваных краінаў. Іншыя суседкі: Польшча — на 33-м месцы, Чэхія — на 28-м, Латвія — на 48-м, Літва — на 57-м.

Найлепш з'явіцца на свет у Швейцарыі і Аўстраліі, Нарвегіі, Швецыі і Даніі. Злучаныя Штаты знаходзяцца ў рэйтынгу на 16-м месцы. "The Economist" сцвярджае, што найгорш тым, хто народзіцца ў Нігерыі, Кеніі і Украіне.
 
Рэйтынг уключае ў сябе 11 паказчыкаў, у тым ліку стан эканомікі, прыбыткі на душу насельніцтва, геаграфічнае становішча, дэмаграфічную палітыку, сацыяльную сістэму, культуру, узровень злачыннасці, давер дзяржаўным установам, якасць медыцынскай дапамогі.

Высновы даследаванняў камбінаваліся з суб'ектыўнай задаволенасці жыццём і аб'ектыўных фактараў, якія вызначаюць якасць жыцця ў розных краінах.

Фота — ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі