Эканаміст-міжнароднік Аксана працуе ў кузні (фота, відэа)

Аксана Кірылюк працуе ў кузні, што месціцца ў Мінску. Паводле адукацыі яна эканаміст-міжнароднік. Аднак Аксана толькі некалькі гадоў працавала па спецыяльнасці. Пасля таго, як 6 гадоў таму яна захапілася верхавой яздой, ёй спатрэбілася стайня.

Па словах Аксаны Кірылюк, стайню давялося будаваць амаль самастойна, і дзеля гэтага скончыць курсы электра-газазваршчыкаў. Пасля заканчэння курсаў Аксана захапілася каваннем і стала вучыцца ў вядомых майстроў. Апошнія 4 гады яна працуе самастойна ў кузні ў сталіцы, хоць сама жыве ў Маладзечне.

З сярэдзіны траўня Аксана будзе праходзіць трохмесячную стажыроўку ў нарвежскім музеі, наведаць які даўно марыла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі