Экс-палітвязень прапануе апазіцыянерам праверыцца на дэтэктары хлусні

Па словах Марцалева, якія перадае БелаПАН, лідары апазіцыі, фігуранты крымінальных справаў па падзеях 19 снежня 2010 года, у той ці іншай ступені збіраюцца прыняць удзел у парламенцкай выбарчай кампаніі. Аднак фігурантаў гэтай справы часта падазравалі ў тым, што яны пад ціскам пагадзіліся супрацоўнічаць са спецслужбамі. Нагоду для гэтага далі прызнанні Алеся Міхалевіча і пакаянныя лісты некаторых палітвязняў.

Гэта прывяло да таго, што лідары апазіцыі адзін аднаму не давяраюць, а спецслужбы культывуюць чуткі пра вярбоўку, адзначае Марцалеў. Каб развеяць сумневы, ён і прапануе прайсці праверку на паліграфе.

Лідары апазіцыі і ключавыя постаці ў парламенцкай кампаніі, на думку Марцалева, павінны пацвердзіць, што не супрацоўнічаюць ні з беларускімі, ні з замежнымі спецслужбамі. Ён заявіў, што гатовы першым прайсці такую праверку, а кантраляваць яе прапануе незалежным СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі