Эксперт: Саміт не дапаможа пабудаваць Беларусі новыя адносіны з ЕС
Вольга Стужынская, кіраўнік Офіса за дэмакратычную Беларусь, не лічыць, што саміт стане новым подыхам у адносінах Беларусі з Еўрасаюзам.
Стужынская: “Я абсалютна не бачу прыкметаў, што гэты саміт дапаможа пабудаваць новыя адносіны з ЕС. На сёння Беларусь, у прынцыпе, амаль не ўдзельнічае ў гэтай ініцыятыве”.
Галоўная ўмова ЕС — вызваленне палітычных вязняў – не выкананая, падкрэслівае эксперт. Сярод еўрапейскіх палітыкаў пануе расчараванне наконт сітуацыі ў Беларусі, розныя спробы дыялогу не ўдаліся.
Нагадаем, Беларусь не ўдзельнічае ў Еўранэсце — парламенцкім вымярэнні Усходняга Партнёрства. Беларускія ўлады прынялі рашэнне, што на саміце краіну будзе прадстаўляць не міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў, а амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак.