Эксперты: бомба для тэракту 3 ліпеня 2008 года была выраблена не ў Віцебску

Як вядома, тады на Дзень незалежнасці 3 ліпеня магло адбыцца два выбухі, другая бомба проста не спрацавала. На думку расійскіх экспертаў, гэтае прыстасаванне выраблялі не ў Віцебску. Спецыялісты знайшлі на кампанентах бомбы пыльцавое зерне шэрагу раслінаў, якіх няма ў гэтым рэгіёне. Бомбу маглі зрабіць у заходняй частцы Бранскай вобласці, у Калінінградскай вобласці, у паўднёва-усходняй частцы Беларусі, паўночна-заходняй частцы Украіны. Таксама месцам вырабу магла стаць паўночна-усходняя частка Польшчы ці Латвія і Літва.

Рыхтаваць бомбу маглі ў гарадскім умовах, напрыклад, блізу Батанічнага сада. Часам вытворчасці кампанентаў эксперты лічаць травень або чэрвень, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі