Еўрадэпутат пра справу над тэрарыстамі: Гэта маніпуляцыя, а не правасуддзе

Еўрадэпутат Вінцас Палецкіс заклікаў беларускія ўлады адмяніць прысуд Канавалаву і Кавалёву.

"Нават пацярпелыя не вераць у справядлівасць працэса і прадстаўленыя ўлікі. Больш за палову жыхароў Беларусі са смяротнымі прысудамі не згодныя. Гэтая справа паказвае, што гэта проста маніпуляцыя, а не правасуддзе. Калі ўлады прывядуць прысуды над меркаванымі тэрарыстамі ў выкананне, то гэта толькі павялічыць падазрэнні, што ўлады хаваюць рэальныя сляды злачынства", — заявіў падчас дэбатаў па тэксце рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі Палецкіс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі