Еўрадэпутат заступаецца за арыштаванага Паўла Вінаградава

У сваім звароце еўрадэпутат паведаміў, што актывіст грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" быў арыштаваны на 10 сутак. Вінаградава пакаралі нібыта за арганізацыю "мітынгу цацак", які адбыўся 10 лютага каля Мінгарвыканкаму.

Мігальскі падкрэсліў, што беларускія ўлады ўзмацняюць хвалю рэпрэсій супраць грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў апазіцыі. Ён таксама заявіў, што грамадзянам Беларусі пастаянна адмаўляюць у праве адкрыта выказваць свае погляды і ўдзельнічаць у мірных акцыях пратэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі