Еўрапарламент рыхтуецца прыняць жорсткую рэзалюцыю па Беларусі

Нагадаем, што галасаванне па "беларускай рэзалюцыі" адбудзецца заўтра на сесіі Еўрапарламента ў Брусэлі а 12-й гадзіне.

Па словах Палецкіса, якія перадае Радыё "Свабода", рэзалюцыя, падрыхтаваная ў Страсбургу, прынцыпова мяняцца ня будзе. Дадасца толькі рэакцыя на выкананне смяротнага прысуду Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. У рэзалюцыі будзе асуджацца і гэты прысуд, і тое, што Беларусь прымяняе смяротную кару. Таксама ў дакуменце будзе рэакцыя Еўрапарламента на тое, што беларускіх апазіцыянераў затрымліваюць на мяжы.

Што да вяртання паслоў краін ЕС у Мінск, Палецкіс мяркуе, што гэтае пытанне адкладваецца на няпэўны час. Па яго словах, ужо рэкамендавана вярнуць і беларускіх амбасадараў з краін Еўрасаюзу ў Мінск.

Фота  — Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі