Facebook захоўвае ўсе звесткі пра карыстальніка, нават сцёртыя

У 2010 годзе Шрэмс папрасіў гэтую сацыяльную сетку даць яму ўсе яго звесткі і сляды дзейнасці. Ён атрымаў 1200 старонак інфармацыі, у тым ліку допісы, якія сам выдаліў з профілю. Аказалася, што Facebook не выдаляе архівы.

Макс Шрэмс з сябрамі заснаваў групу "Еўрапейцы супраць Facebook", якая скіравала 22 скаргі на сацыяльную сетку да еўраўпаўнаважанага па абароне асабістых дадзеных. Той змусіў Facebook скараціць час архівавання і захоўвання фотаздымкаў без дазволу карыстальніка.

"Гэта адна дзясятая частка з таго, што мы можам патрабаваць. Вось чаму мы ідзем у суд", — цытуе словы Шрэмса wyborcza.pl. Ён, дарэчы, не выключае пазову і ў Еўрапейскі суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі