Фотафакт: Першае электроннае табло на прыпынку ў сталіцы
Калі тэставая эксплуатацыя дасць добрыя вынікі, падобныя табло могуць "акупаваць" усе мінскія прыпынкі грамадскага транспарту.
Пакуль жа адзінае табло ўсталяванае на прыпынку "Чэрвеньскі рынак". Давяраць інфармацыі на ім на 100% транспартнікі не рэкамендуюць, паколькі электроннае табло працуе ў тэставым рэжыме, паведамляе партал tut.by.