У Свіслачы ўшанавалі памяць паўстанцаў (фота)
У аўторак амбасадар Польшчы ў нашай краіне адзначыў 150-я ўгодкі пачатку вызваленчага паўстання супраць Расійскай імперыі.
Лешак Шарэпка наведаў Свіслач, дзе ўсклаў вянкі да помнікаў лідарам паўстання Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута. Напярэдадні да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаныя таксама прадстаўнікі амбасадаў Літвы, Латвіі і Украіны.
Прэс-служба амбасады Польшчы паведаміла, што ў гэтыя дні прадстаўнікі польскіх консульскіх аддзелаў наведаюць магілы і памятныя месцы гераічнага змагання паўстанцаў па ўсёй Беларусі, яны прывядуць іх у парадак і запаляць лампады.
Сярод прысутных быў і лідар руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.