Францыя патлумачыла, чаму выдала візу "неўязному" Куляшову

Як паведамляе БелаПАН са словаў дыпламатаў, Францыя выканала абавязанні дзяржавы, які прымае на сваёй тэрыторыі міжнародныя арганізацыі.

Пры гэтым дыпламаты кажуць, што выдалі не шэнгенскую візу, а нацыянальную. Яна выдадзеная на час афіцыйнай паездкі — да 20 студзеня.

Нагадаем, што міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў пасля разгону акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года з'яўляецца неўязным у краіны Еўрапейскага саюзу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі