Фрунзенскі суд: Пасля Парфянкова — Атрошчанкаў
Справу прэс-сакратара экс-кандыдата Саннікава Аляксандра Атрошчанкава будзе разглядаць суд Фрунзенскага раёна Мінска.
Як паведаміла charter97.org жонка палітзняволенага Дар'я Корсак, суддзёй на працэсе будзе выступаць Таццяна Чаркова. Дата разгляду справы пакуль невядомая.
Нагадаем, учора ў гэтым судзе 4 гады строгага рэжыму атрымаў першы фігурант справы "аб масавых беспарадках" Васіль Парфянкоў.