Фюле піша твіты ў падтрымку беларускіх палітвязняў
Еўракамісар Штэфан Фюле своеасабліва адзначыў гадавіну беларускай Плошчы.
У сваім твітары еўрапейскі палітык напісаў:
"Спрабую глядзець наперад, але ўспаміны аб прэзідэнцкіх выбарах 2010-га не знікаюць. Усе палітычныя зняволеныя мусяць быць вызваленыя і рэабілітаваныя".
Некалькі дзён таму Еўракамісар Штэфан Фюле сустрэўся ў Брусэлі з праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам і старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной, нагадвае Радыё "Свабода".