Міхаіл Захараў: "Яшчэ ў нядзелю Салей быў у мяне ў гасцях у Мінску"
Міхаіл Захараў няўцешны ў сваім горы і смутку па загінулым у авіякатастрофе хакеісце Руслане Салеі.
У інтэрв’ю тэлеканалу ОНТ ён прыгадвае, што літаральна ў нядзелю Руслан гасцяваў у яго і сёння павінен быў завітаць па прылёце ў Мінск.
“Мне вельмі, вельмі балюча. Я страціў сябра. Блізкага і роднага для мяне чалавека. Гульца і таварыша з вялікай літары”, — сказаў Міхаіл Захараў.