Галоўным трэнерам хакейнай зборнай Беларусі стаў фін Кары Хейкіля

Кары Хейкіля нарадзіўся ў горадзе Кангасала 10 студзеня 1960. Яго трэнерская кар'ера пачалася ў 1994 годзе ў шведскім клубе "Сундсваль", потым працаваў са шведскім "Будзенам", фінскімі камандамі ГПК, "Ваасса спорт" і "Кярпят". Апошнія гады працаваў у КХЛ, паведамляе БелТА.

Сярод трэнерскіх дасягненняў Хэйккіля — срэбра (2003) і золата (2004) чэмпіянату Фінляндыі, бронза (2005) і срэбра (2008) чэмпіянату Расеі, а таксама срэбра чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (2009, з магнітагорскім "Металургам").

Зборная Беларусі заставалася без галоўнага трэнера з траўня, калі паўнамоцтвы склаў з сябе штаб Эдуарда Занкаўца. Пад яго кіраўніцтвам нацыянальная каманда заняла 14-е месца на чэмпіянаце свету-2011 у Славакіі.

Фота з сайта hockey.by. Новы трэнер нацыянальнай зборнай справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі