Генпракуратура знайшла нядбайных падаткавікоў
Пракурорская праверка выявіла бяздзейнасць некаторых падатковых інспекцый, якія недастаткова пільна сачылі за прыбыткамі і выдаткамі грамадзян.
У Генпракуратуры адзначаюць, што ў шэрагу выпадкаў падаткавікі паводзяцца інэртна і не патрабуюць у беларусаў дэкларацыі, нават калі гэта варта зрабіць. Па выніках праверкі ўнеслі 16 прадстаўленняў, 3 прадпісанні і абвясцілі 9 афіцыйных папярэджанняў аб недапушчальнасці парушэння закону, паведамляе БелаПАН.