Вадзім Гігін: Мяч цяпер знаходзіцца на баку Еўрасаюза

Вадзім Гігін мяркуе, што ўлады Беларусі не павінны цяпер ісці на значныя саступкі Еўрасаюзу, асабліва ва ўмовах, калі ёсць "моцная падтрымка саюзнікаў" (маецца на ўвазе Расія, Казахстан). "Іх ужо і так шмат зроблена", — кажа Гігін. На яго погляд, Брусель мусіць зразумець, што Беларусь не збіраецца рухацца на Захад і не зменіць гэтую палітыку. Таму ЕС мусіць прызнаць сваю ўсходнюю палітыку правальнай і адмовіцца ад ціску.
120323 GiginS.mp3
Галоўны рэдактар "Беларускай думкі" падкрэслівае, што калі ЕС уводзіць санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў, то церпяць простыя беларусы, якія там працуюць. Але, дзякуючы кіраўніку дзяржавы і ўраду, якія вялі перамовы ў Маскве, наступствы для людзей будуць мінімізаваныя, кажа Вадзім Гігін.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі