Год таму ў Японіі землятрус і цунамі разбурылі АЭС "Фукусіма-1"
Гэта самая жудасная ядзерная катастрофа ад часоў Чарнобыля.
Землятрус магнітудай 8,9 адбыўся 11 сакавіка 2011 года ў прэфектуры Міягі на паўночным усходзе Японіі. У выніку землятрусу, а таксама выкліканага ім цунамі, загінулі і зніклі без вестак больш за 19 тысяч чалавек. Акрамя таго, пасля аварыі на АЭС "Фукусіма-1" адбылася ўцечка радыяцыі, было эвакуявана 120 тысяч чалавек у 20-кіламетровай зоне. Страты эканомікі, транспарту і інфраструктуры склалі каля 215 млрд долараў.
Цікава, што ў лютым сёлета, прымаючы даверчыя граматы ў японскага амбасадара Цікахіта Харада, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Японіі пабудаваць атамную станцыю ў Беларусі.
Фота — АР