“Гомель” разграміў “Славію” і вярнуўся ў тройку лідараў
7 кастрычніка прайшлі матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.
Вынікі гульняў:
“Гомель” — “Славія” — 4:1;
“Тарпеда-БелАЗ” — “Мінск” — 1:0;
“Белшына” — БАТЭ — 0:1;
“Дынама” — “Нафтан” — 1:1;
“Нёман” — “Брэст” — 3:0.
Атрымаўшы перамогу, “Гомель” зноў вярнуўся на трэцяе месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату. За 23 гульні ён мае 43 ачкі. На другім месцы салігорскі “Шахцёр” — 24 гульні і 48 ачкоў, першае месца ў БАТЭ — 24 гульні і 55 ачкоў. Аўтсайдэр чэмпіянату на сёння наваполацкі “Нафтан” — 25 гульняў і 20 ачкоў.