Гомельскі грамадскі актывіст просіць выдаць яму гранатамёт
Пенсіянер МУС Уладзімір Няпомняшчых звярнуўся з заявай да старшыні Гомельскага аблвыканкаму, "генерал-маёра", "генерал-губернатара" Уладзіміра Дворніка.
У заяве вядомы гомельскі актывіст просіць залічыць яго ў тэрытарыяльныя войскі. Заяўнік цытуе кіраўніка Беларусі, які нядаўна казаў пра неабходнасць падрыхтаваць насельніцтва для абароны краіны. Уладзімір Няпомняшчых выказвае гатовасць служыць нават шарагоўцам і просіць выдаць яму ў рукі зброю — снайперскую вінтоўку, “а лепей гранатамёт”.
“І паверце, яны ніколі сюды не сунуцца: ніякія казлы, адмарозкі, пятая калона. Колькі ўжо можна здзекавацца са шматпакутнага беларускага народа? А то бач, як расперазаліся — разарвалі жыўцом лепшага сябра беларускага народа Муамара Кадафі. У стабільнай квітнеючай Беларусі мы такога не дапусцім”, — цытуе зварот Уладзіміра Няпомняшчых БелаПАН.