Гродзенская апазіцыя збіраецца правесці мітынг у Дзень Волі

Афіцыйны ліст гарадскім уладам апазіцыянеры даслалі 7 сакавіка. Яны хочуць арганізаваць мітынг у парку Жылібера.

“Гэтая заява — нават не просьба, а дэкларацыя таго, што мы будзем адзначаць 25 сакавіка пры любым раскладзе", — расказаў Еўрарадыё мясцовы лідар БНФ Вадзім Саранчукоў.

Нагадаем, 7 сакавіка міліцыя папярэдзіла старшыню гродзенскага аддзялення БСДГ Віктара Сазонава пра адказнасць за несанкцыянаванае мерапрыемства 8 сакавіка. Сазонаў падаваў заяву на інфармацыйны пікет у Румлёўскім парку. У адмове чыноўнікі заяўлялі, быццам аранізатары не могуць забяспечыць належных мер грамадскага парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі