Гульцы "Нафтана" не атрымалі прэміяльныя за перамогу ў Кубку Беларусі
Фінальны матч прайшоў 20 траўня сёлета на сталічным стадыёне "Дынама".
Нагадаем, наваполацкі "Нафтан" перамог па пенальці "Мінск" — 4:3 (асноўны і дадатковы час скончыўся ўнічыю 2:2). Цяпер капітан каманды Мікіта Букаткін кажа, што гульцам дагэтуль не выплацілі прэміяльныя за выйгрыш Кубка. Паводле яго слоў, футбалістам паабяцалі, што грошы з'явяцца яшчэ на мінулым тыдні, але не атрымалася. Цяпер ім абяцаюць усё выплаціць на бягучым тыдні, паведамляе "Прессбол".
Фота — belapan.com