Гурт "Ленинград" забараніў пускаць журналістаў на свой мінскі канцэрт
Не вядома, ці звязана гэта з папярэджаннем беларускай пракуратуры.
Расійскі гурт "Ленинград" выступіць у Мінску, нягледзячы на атрыманае раней папярэджанне ад беларускай Генеральнай пракуратуры наконт ненарматыўнай лексікі на сцэне.
У той жа час стала вядома, што Шнураў, унёс у райдар патрабаванне, не дапускаць на шоў журналістаў. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс", спасылаючыся на арганізатараў канцэрту.
Нагадаем, што раней Генпракуратура Беларусі вынесла папярэджанне арганізатарам канцэрту гурта "Ленинград" пра недапушчальнасць нецэнзурнай лаянкі падчас выступу ў Мінску 18 траўня. Праўда, як даведалася Еўрарадыё, самі музыкі не ўяўляюць як абысціся на канцэрце без табуяванай лексікі.
Фота: metronews.ru