Гурт N.R.M. падаў заяўку на ўдзел у "Еўрабачанні 2013" (відэа)
N.R.M. адправілі сваю новую песню "Кузнічка" і пакет неабходных дакументаў 22 кастрычніка — у апошні дзень прыёму заяваў на ўдзел у конкурсе.
Піт Паўлаў кажа, што музыкі літаральна ўскочылі "ў апошні вагон адыходзячага цягніка", піша сайт ultra-music.com. Па яго словах, N.R.M. вырашылі не проста паўдзельнічаць, але абавязкова перамагчы і паехаць у Швецыю. Новая песня "Кузнічка" — гэта стылізацыя пад народную песню.
Паўфінал адбору, дзе галасуе толькі журы, запланаваны на сярэдзіну лістапада. Сам фінал, дзе ўжо галасаваць будуць і гледачы, пройдзе 7 снежня ў студыі Белтэлерадыёкампаніі.
--> -->
--> -->
--> -->