Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ніжагародскаму "Тарпеда" — 0:3
Гэта другая запар хатняя параза мінчукоў у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
Пасля 13 гульняў "Дынама" мае 14 ачкоў і займае пятае месца ў дывізіёне Тарасава, дзявятае ў Заходняй канферэнцыі і 18-е ў агульнай табліцы.
Наступныя тры матчы "Дынама" правядзе на выездзе: 7 кастрычніка — з маскоўскім "Спартаком", 9-га — з рыжскім "Дынама", 11-га — з данецкім "Данбасам".
Фота — hcdinamo.by