Хлопец прапаноўваў сэкс-паслугі... аператыўніцы

Як піша газета "Перспектива", пад выглядам знаёмстваў малады чалавек "прадаваў" інтымныя паслугі. Перад заключэннем "здзелкі" ён прапаноўваў дзяўчатам на пэўным сайце ў інтэрнэце азнаёміцца з прэйскурантам. Найменшы кошт паслугаў там — 150 тысяч рублёў. У выпадку экстрым-сэксу ў грамадскіх месцах хлопец прасіў 250 тысяч.

Аднак ягоны "бізнэс" быў хутка спынены. Адной з "кліентак" аказалася супрацоўніца органаў унутраных спраў. У выніку падчас перадачы грошай гродзенца затрымалі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі